
У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў другі раз на пляцоўках Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 10 па 17 ліпеня пройдзе тэатральная лабараторыя.
Арганізатарамі яе выступаюць Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва сумесна з дырэкцыяй фестывалю і тэатрам імя Якуба Коласа.
Лабараторыя выконвае адукацыйную, асветніцкую функцыю форума мастацтваў. Артысты Коласаўскага тэатра, студэнты Вышэйшай школы сцэнічных мастацтваў (Масква), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў і Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў будуць разбіраць знакамітую трагедыю Уільяма Шэкспіра «Гамлет» пад кіраўніцтвам прафесара Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Аляксандра Бармака.
Майстар-класы з артыстамі і студэнтамі правядуць старшыя выкладчыкі гэтага інстытута Ларыса Кайдалава (сцэнічная мова) і Дзмітрый Іваноў (сцэнічны рух).
Па выніках работы лабараторыі 17 ліпеня а 12-й гадзіне на камернай сцэне НАДТ імя Якуба Коласа адбудзецца паказ сцэн з п’есы «Гамлет» (уваход вольны). І у гэты ж дзень (18.00) на вялікай сцэне будзе прадстаўлены спектакль «Клапатун, ці Справа майстра баіцца» — музычны вадэвіль па аднайменнай п’есе Аляксандра Пісарава ў выкананні студэнтаў-артыстаў вучэбнага тэатра Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.