Пад знакам Божага Уваскрасення. Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся со старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым

logo
Понедельник, 18.04.2022 10:57 | Рубрика: Общество
0937
Традыцыйна на каталіцкую Пасху ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбываецца сустрэча біскупа Алега Буткевіча з прадстаўнікамі ўлады. Сёлета на ўрачыстасць у бажніцу завітаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.







Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што мы чарговы раз адзначаем цудоўныае царкоўнае свята, ды падараваў іерарху рыма-каталіцкага касцёла шыкоўны букет белых ружаў ды адзначыў тую ролю, якую адыгрывае гэтая хрысціянская плынь у грамадскім жыцці нашай вобласці, дзе ёсць значны працэнт вернікаў гэтай традыцыйнай для нашага рэгіёна канфесіі. Яе прадстаўнікі ўдзяляюць вялікую ўвагу працы як сярод людзей сталага веку, так і па патрыятычным выхаванні моладзі. Уладзімір Цярэнцьеў асабліва адзначыў, што неаднаразова пераглядаў па тэлебачанні велікодную службу, якая сёлета праводзілася ў храме Глыбокага. Асабліва яго ўсцешыла вялікая колькасць вернікаў усіх узростаў, якія прыйшлі на літургію, каб уславіць найсвяцейшую падзею ў гісторыі хрысціянства.

Біскуп падзякаваў кіраўніку абласнога дэпутацкага корпусу ды адзначыў, што вігілійная служба нездарма была праведзена ў Глыбокім, якое з’яўляецца адным з духоўных цэнтраў нашага краю. 



© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота Алега КЛІМОВІЧА.