Уладзімір Караткевіч застаецца літаратурным маяком для многіх сучасных творцаў і атрымаць прэмію яго імя – вялікі гонар. Узнагародзілі лаурэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча ў абластной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Прэмія ўручаецца раз ў пяцігоддзе да чарговага юбілею класіка, сёлета яму б споўнілася 95 гадоў.
За шматгадовую работу па папулярызацыі творчасці Уладзіміра Караткевіча і пастаноўку спектакля ”Кацёл з каменьчыкамі“ прэмія была прысуджана каллектыву Белорускага тэатра ”Лялька“.
У намінацыі “Паэзія“ лаурэатам названы паэт, бард з Наваполоцка Іна Мароз за зборнік вершаў ”Лістаслоўе“.
У намінацыі ”Проза“ – знакаміты публіцыст, аўтар гістарычных нарысаў, даследчык Анатоль Бруцкі за зборнік гістарычных аповесцяў і нарысаў ”Аксельбанты фельдмаршала Гуркі“.

За шматгадовую работу па папулярызацыі творчасці Уладзіміра Караткевіча і пастаноўку спектакля ”Кацёл з каменьчыкамі“ прэмія была прысуджана каллектыву Белорускага тэатра ”Лялька“.

У намінацыі “Паэзія“ лаурэатам названы паэт, бард з Наваполоцка Іна Мароз за зборнік вершаў ”Лістаслоўе“.

У намінацыі ”Проза“ – знакаміты публіцыст, аўтар гістарычных нарысаў, даследчык Анатоль Бруцкі за зборнік гістарычных аповесцяў і нарысаў ”Аксельбанты фельдмаршала Гуркі“.

Прадстаўленне на Анатоля Бруцкага на прысуджэнне літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча накіравала “Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет “Віцьбічы” і “Вячэрні Віцебск”. У нашай газеце і сеткавым выданні vitbichi.by на працягу 2024 года змяшчаліся дакументальныя нарысы гэтага аўтара, прысвечаныя 110-годдзю Першай сусветнай вайны, некаторыя з іх потым увайшлі ў зборнік ”Аксельбанты фельдмаршала Гуркі“. Унікальнасць кнігі ў тым, што Анатоль Бруцкі упершыню сістэматызаваў абасобленыя звесткі аб жыхарах Віцебская вобласці, якія ўдзельнічалі ў першай сусветнай вайне 1914–1918 гадоў і абаранялі сваю зямлю ад нямецкага нашэсця. У прыватнасці, пра поўных Георгіеўскіх кавалерах – нашых земляках. Дарэчы, з 34 кавалераў толькі трое вярнуліся з фронту дадому.
Рэцэнзію на гэтае грунтоўнае выданне, заснаванае на архіўных матэрыялах, напісаў гісторык, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Кунашка. Аўтар рэцэнзіі аддае належнае Анатолю Бруцкаму за тое, што “ён сабраў і абагульніў вялікі фактычны матэрыял, у сваю кнігу ён уключыў нарысы і аповесці, прысвечаныя ратнаму подзвігу нашых землякоў, удзельнікаў трох войн – Айчыннай 1812 года, руска-турэцкай 1877-1878 гадоў, а таксама першай сусветнай”.
Па меркаванні Валерыя Кунашкі, кніга Анатоля Бруцкага павінна быць шырока прадстаўлена перш за ўсё ў навучальных установах, каб моладзь глыбей дакранулася да гістарычнай праўды пра трагічнае, але і гераічнае мінулае нашых продкаў, сапраўдных патрыётаў Радзімы.

Лаурэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча узнагародзіў і павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. Ён прыгадаў уласнае дзяцінства, у якім галоўнай падзеяй для яго было наведванне бібліятэкі, што знаходзілася даволі далёка ад дому, і ён марыў пра той час, калі любую кнігу можна будзе прачытаць у кампьютары. Гэты час надыйшоў, але стала зразумела: пры шырокай даступнасці электронных кніг важна, каб моладзь захавала цікавасць да сур’ёзнай літаратуры (гістарычнай, дакументальнай, класікі), каб не страцілася ўвага да жывой кнігі.
– Лаурэаты прэміі імя Уладзіміра Караткевіча – аўтары, якія дапамагаюць выхоўваць моладзь на добрым сапраўдным матэрыяле, – адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. – І гэта заслугоўвае вялікай пашаны.
Анатоль Бруцкі прызнаўся, што падчас складання зборніка ён адкрыў для сябе шмат цікавага, напрыклад, адзіную ў Беларусі магілу афіцэра героя вайны 1812 года, якая знаходзіцца ў вёсцы Кісялі Гарадоцкага раёну, і аўтар ”Аксельбантаў фельдмаршала Гуркі“ будзе хадайнічаць, каб надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У гэтай магіле пахаваны ўражэнец Віцебскай зямлі, які ўдзельнічаў у Барадзінскай бітве і ва ўзяціі Парыжу.
Анатоль Бруцкі падзякаваў краязнаўцам вобласці, на чые матэрыялы х ён абапіраўся, калі складаў зборнік. Выкарыстоўваў ён і 18-томную ваенную энцыклапедыю Сыціна, якая выдавалася ў 1911-1915 гадах, але засталася незавершанай па прычыне Першай сусветнай вайны.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.










