Многія пытанні жыхароў сельскай мясцовасці датычыліся бытавых тэм і насілі асабісты характар.
Жыхарка вёскі Паяначы Зінаіда Машнюк звярнулася да памочніка Прэзідэнта, адзначыўшы наступнае:
— У нашым гарадскім пасёлку адкрыта і працуе добрая новая цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай. Мне нядаўна ў Мінску правялі аперацыю па зроку, пасля якой пэўны час неабходна праходзіць лячэнне і назірацца ў афтальмолага па месцы жыхарства. Ці магчыма гэта зрабіць у паліклінічным аддзяленні нашай раённай бальніцы, бо ездзіць далёка ў пажылым узросце ўжо дастаткова складана.
Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака ўпэўнены, што жанчыне неабходна пайсці насустрач.
— Сем год таму ў Шаркаўшчыне была адкрыта новая цэнтральная раённая бальніца, — адзначыў кіраўнік раёна. — Кабінет афтальмолага на дадзены момант аснашчаны ўсім неабходным. У ім жанчына можа прайсці абследаванне і назірацца ў спецыяліста. Застаецца толькі вызначыцца, ці патрабуецца запрашаць для гэтага кваліфікаванага ўрача з іншай медустановы.
Жыхарку вёскі Прамяны Ірыну Газаран цікавіла пытанне дыягностыкі бытавога газавага абсталявання. Дзевяць год таму жанчына купіла і ўсталявала ў сваім доме газавую пліту. Згодна з дакументамі дадзенай пліце ўжо 10 гадоў, і работнікі Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння патрабуюць ад жанчыны правядзення яе дыягностыкі. Ці павінна яна выканаць гэта патрабаванне супрацоўнікаў газавай службы ўжо зараз, пацікавілася жанчына, пры тым, што перыяд эксплуатацыі пліты налічвае толькі 9 год.
З пытаннем ажыццяўлення рамонтных работ на мясцовай аўтамабільнай дарозе Каралеўскае — Лужкі звярнуўся жыхар вёскі Тупічына Анатолій Шынкевіч.
Усе звароты грамадзян узяты на кантроль кіраўніцтвам раёна, адказным службам дадзены канкрэтныя даручэнні.
Падчас сустрэчы Анатолія Ліневіча з Дзмітрыем Ламакам былі разгледжаны пытанні сацыяльнаэканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна і захавання яго гістарычнай спадчыны, прыцягнення ў рэгіён інвестыцый, работы райвыканкама са зваротамі грамадзян, праблем стану дарожнага пакрыцця і абслугоўвання насельніцтва грамадскім аўтатранспартам, развіцця фермерскіх гаспадарак, стану сістэмы адукацыі і некаторыя іншыя. Ацэньваючы работу мясцовай улады са зваротамі грамадзян, Анатолій Ліневіч адзначыў, што яна праводзіцца на належным узроўні. А каб раён развіваўся больш дынамічна, неабходна актыўней прыцягваць у яго інвестыцыі, ствараць новыя працоўныя месцы, развіваць транспартную інфраструктуру і садзейнічаць стварэнню фермерскіх гаспадарак.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.