Святыя Імшы Вігіліі Пасхальнай пройдуць у парафіях Віцебска

logo
Пятница, 30.03.2018 14:00 | Рубрика: Религия
04429

Католікі 1 красавіка адзначаюць Вялікдзень – свята ў памяць пра Уваскрасенне Хрыста. На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!», адказваючы на гэта: «Сапраўды ўваскрос!».

Папярэднічаў святу традыцыйны Вялікі пост. У Вялікую суботу у касцёлах праходзіць асвячэнне велікоднай ежы. У некаторых рэгіёнах вобласці існуе традыцыя вэндзіць напярэдадні гэтай падзеі мяса, якое ў народзе называюць «вэнджанкай ці вандзонкай» і ядуць са свежавыкапаным хрэнам.

Хрысціянская вера абапіраецца на Уваскрасенні Хрыста, якое з’яўляецца довадам здзейсненага збаўлення, яго трыумфам над смерцю. Гэтая таямніца надае сэнс хрысціянскай веры.

Святыя Імшы Вігіліі Пасхальнай пройдуць у парафіях Віцебска ў наступныя гадзіны: Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28) – служба пачнецца ў 21.00; Парафія святой Барбары (вуліца Ленінградская, 27) – у 22.00; Парафія святога Антонія (вуліца Гагарына, 46А) – у 21.00; Парафія Святога Духа (вуліца Чкалава, 5А) – у 21.00; Парафія cвятога Уладзіслава (вуліца Генерала Іваноўскага, 5) – у 21.00.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.