Два рэканструяваных памяшкання жывёлагадоўчага комплексу па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы ўведзены ў строй у Шумілінскім раёне

logo
Пятница, 14.01.2022 09:25 | Рубрика: Экономика
02787
Два рэканструяваных памяшкання жывёлагадоўчага комплексу па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы ўведзены ў строй у весцы Сідараўшчына сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» Шумілінскага раёна, якое ўваходзіць у Віцебскую інтэграцыйную структуру. На адкрыцці прысутнічаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Субоцін.


Генеральны дырэктар Віцебскага мясакамбіната Эдуард Дзям’янаў расказаў, што зараз на комплексе знаходзіцца амаль 5700 галоў буйной рагатай жывёлы. У рамках рэспубліканскай праграмы згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб будаўніцтве сельскагаспадарчых аб’ектаў Віцебскай вобласці» на рэканструкцыю быў выдзелены адзін мільён рублёў, а Віцебскім канцэрнам «Мясамалочныя прадукты» – 200 тысяч рублёў. Усе сродкі асвоены ў поўным аб’ёме. Грошы пайшлі на разбор пліт перакрыцця і жалезабетонных латкоў, разбор даху, дэмантаж старога і закупку новага абсталявання, капітальны рамонт.

На комплексе створаны новыя сектары для ўтрымання БРЖ на адкорме, устаноўлена новая сістэма водапаення, электразабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі. Пабудавана новая пляцоўка гноевыдалення. Усё гэта палепшыла ўмовы як для ўтрымання жывёлы, так і для работы людзей.

Як адзначыў в. а. дырэктара сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» Аляксандр Вайцянкоў, зроблена нямала. Але на гэтым прыпыняцца не думаюць. Наперадзе чакаюцца істотныя змяненні па рэканструкцыі яшчэ двух памяшканняў, якія мяркуюць пачаць ужо ў лютым-сакавіку і закончыць у гэтым годзе.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што развіццё жывёлагадоўлі – важная і патрэбная справа. І вобласць па магчымасці будзе падтрымліваць і дапамагаць жывёлагадоўчым комплексам і фермам падчас рэканструкцыі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА.