Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян Віцебшчыны, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

logo
Пятница, 24.12.2021 17:33 | Рубрика: Религия
03394

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Раство Хрыстова — сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, атуленыя іх пяшчотай і клопатам. Падчас калядных дзён мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, як ніколі разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці. Святочныя ўрачыстасці напаўняюць нас чыстымі думкамі, натхняюць на добрыя справы і міласэрнасць. У гэтыя дні мы імкнёмся да згоды і ўзаемаразумення. Няхай святочны настрой стане невычэрпнай крыніцай сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Жадаем спакою для душы, моцнага здароўя для цела, дабрабыту, шчасця і згоды кожнай сям'і. З Раством Хрыстовым!

З павагай 
Аляксандр Субоцін,                                                   Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня Віцебскага абласнога                             старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.                                               Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений