
Сёлета мерапрыемства “Матчына мова ласкава гучыць” пачалося з выканання дзяржаўнага гімна нашай краіны. Перад гледачамі выступілі выхаванцы старэйшай групы, якія паказалі музычны нумар “Калі ласка”. А потым дзеці рознага ўзросту расказалі вершы на беларускай мове.
Як адзначыла загадчык дзіцячага садка Любоў Севасцьянава, такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці маленькіх беларусаў, раскрываюць іх творчы патэнцыял. Важна, што бацькі дзяцей таксама зацікавіліся беларускамоўнымі творамі, вырашылі, што чытанне дзецям мастацкіх твораў на роднай мове павінна стаць штодзенным.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.