Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня

logo
Воскресенье, 20.04.2025 07:06 | Рубрика: Религия
01949
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Шчыра віншуем вас са святам Вялікадня.



Уваскрэсенне Хрыстова з’яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові.

Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.

Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання разумення і згоды паміж людзьмі.

У гэтыя дні, калі зямля абуджаецца пад веснавым сонцам, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.

Няхай велічная ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!

Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос Уваскрос!» стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна!

З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by. Изображение от Freepik.