На Віцебшчыне ў шосты раз правялі свята-конкурс вясельных абрадаў

logo
Понедельник, 22.11.2021 14:10 | Рубрика: Культура
02260
Свята-конкурс вясельных абрадаў ”Вялікая вясельніца“ ў шосты раз правялі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

У гэтым годзе прайшло яно ў дыстанцыйным фармаце. Удзел у свяце-конкурсе прынялі фальклорныя калектывы, асобныя выканаўцы, творчыя калектывы, клубы нацыянальнай кухні, фальклору і гульні, майстры дамоў і цэнтраў рамёстваў вобласці. Амаль ўсе установы даслалі відэапрэзентацыі, відэаролікі, якія якасна, з каларытам пэўнай мясцовасці, перадалі вясельныя звычаі сваіх рэгіёнаў.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў у кожнай з намінацый і каштоўнымі прызамі. У намінацыі “Вясельны каравай” лаўрэатам I ступені стаў фальклорны ансамбль ”Блізнянка“ філіяла ”Сільніцкі СДК” Полацкага раённага Цэнтра культуры; у намінацыі ”Традыцыйная гульня ў сучасным вяселлі“ лепшым стаў народны фальклорны калектыў ”Сенькавіца“ філіяла № 15 “Сенькаўскі клуб-бібліятэка” Верхнядзвінскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці; у намінацыі ”Без мяне мяне ажанілі“ перамога належыць Іне Новіковай (роля свацці) з народнага фальклорнага калектыву “Медуніца” філіяла “Дом культуры аграгарадка Адаменкі” Лёзненскага раёна; лепшымі прызнаны вясельныя паясы майстра Яніны Здзесевай, яны ўвайшлі ў склад калекцыі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.


У скарбонцы “Вялікай вясельніцы” Віцебшчыны велізарны багаж вясельных спеваў, танцаў, абрадаў, звычаяў, традыцыйных гульняў і рэканструкцый вяселляў раёнаў. Вяселле яднае двух чалавек у адну сям’ю, а “Вялікая вясельніца” збірае і яднае сваіх удзельнікаў, аматараў і прыхільнікаў народнай творчасці з усёй Віцебскай вобласці для далейшага захавання нашай нацыянальнай адметнасці, часцінкі гістарычнай спадчыны роднай Беларусі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Лілія РЭЗКІНА, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ВАМЦНТ. Фота Васіля МЕДЗЮХІ.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений