Жніво ў ААТ «АграБаравінка» пачалося з уборкі крыжакветных

logo
Пятница, 05.08.2022 11:14 | Рубрика: За урожай!
01443

Жніво ў ААТ «АграБаравінка» пачалося з уборкі крыжакветных.

На днях мы пабывалі на язвінскіх палетках, дзе вялася ўборка. Сустракаемся з маладым экіпажам у складзе Аляксея Сідарава і Радзівона Стральцова. Яны абодва сёлета ўпершыню на жніве. Аляксей, які раней рупіўся ў вытворчым цэху ААТ «Малако», сёлета ў цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу атрымаў правы на «Амкадор» і зернеўборачны камбайн – на ўсялякі выпадак, можа спатрэбяцца ў будучым. А гэта будучыня была блізка. Дырэктар ААТ «АграБаравінка» Мікалай Рыбікаў пераманіў Аляксея Сідарава, які жыве ў Башнях, працаваць у сельгаспрадпрыемства. Аляксею знаёмая работа камбайнера – калісьці рупіўся памочнікам у свайго бацькі. А вось самастойна сеў за штурвал упершыню. Кажа, што неацэнныя веды, атрыманыя ад выкладчыкаў цэнтра падрыхтоўкі, дзе вучыўся. Разам з гэтым раіцца з больш вопытнымі механізатарамі, напрыклад, Сяргеем Гоманавым, які таксама працуе на ўборцы рапсу.

«Мы абодва навічкі на камбайне, – усміхаецца калега Аляксея Радзівон Стральцоў. – Я родам з Башнёў, сёлета закончыў сельскагаспадарчы каледж у пасёлку Акцябскім, дзе вывучыўся на механізатара і слесара. Працаваць на камбайне мне вельмі цікава. Разам многаму вучымся, бо ведаць адну тэорыю для работы – гэта мала. Трэба практычна авалодваць ведамі, тады намнога прасцей у рабоце».

У «АграБаравінцы» трэба ўбіраць 1620 гектараў зерневых і зернебабовых. Аляксей і Радзівон расказалі, што ў самы ўраджайны дзень намалацілі каля паўсотні тон. Вядома, вопытны камбайнер Сяргей Гоманаў абышоў экіпаж навічкоў. Але нічога – вопыт, як вядома, прыходзіць не адразу.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений