У самым густанаселеным раёне Віцебска Білева на вуліцы Генерала Іваноўскага нядаўна асвяцілі касцёл святога Уладзіслава

logo
Суббота, 29.04.2023 10:15 | Рубрика: Религия
04459

Яго пробашч Віктар Жук адразу звярнуў увагу, што тут жыве багата шматдзетных сем’яў.

Малым, вядома ж, цяжка адбыць святую імшу ці паўдзельнічаць у іншым «сур’ёзным» мерапрыемстве. Вось і вырашылі весці іх да веры самым безадказным спосабам — праз гульню. Дзеці майструюць розныя вырабы, удзельнічаюць у тэатральных пастаноўках і іншых творчых мерапрыемствах. Актыўны ўдзел узялі ва ўрачыстасці Пальмовай нядзелі.

А нядаўна па задуме ксяндза Віктара дзеці ў тэатралізаваным стылі пераказалі радкі з паслання апостала Паўла да эфесцаў: «Апраніцеся ва ўсю зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла». Атрымалася вельмі ўражліва. Супраць такой «зброі» ніякі нячысцік не выстаіць. А галоўнае, каб у дзі-цячых душах была заслона ад усяго нядобрага.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ.