Сваё “Вяселле ў Малінаўцы” арганізавалі калектывы мастацкай творчасці ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна

logo
Четверг, 24.03.2022 11:52 | Рубрика: Культура
03008
Сапраўдны аншлаг сабраў справаздачны канцэрт калектываў мастацкай творчасці «Кірмаш талентаў» мясцовых устаноў культуры – дзіцячай школы мастацтваў і Дома культуры ў аграгарадку Мазалава.


Творчыя калектывы падчас мерапрыемства паказалі свае лепшыя напрацоўкі. Гледачоў запрасілі ў падарожжа па таямнічым і дзіўным свеце мастацтва. Асновай для сцэнарыя тэатралізаванага канцэрта паслужыла ідэя кінастужкі «Вяселле ў Малінаўцы». Над ім працавалі ўдзельнікі тэатральнага калектыву «Вобраз». Распачаў праграму танцавальны калектыў «Калінка» дзіцячай школы мастацтваў. Жыхары і госці Мазалава з захапленнем віталі выступленні народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка» і народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост». Феерычным былі выступленні вучняў і педагогаў Мазалаўскай ДШМ. Сваё майстэрства ў чарговы раз прадэманстравала кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ала Антаненка, якая выступіла і мастаком-афарміцелем, і касцюмерам, і грымёрам.

Справаздача атрымалася! Бурныя апладысменты гледачоў, адухоўленыя і шчаслівыя твары артыстаў — таму пацверджанне. Жыхарка вёскі Хайсы Святлана Тузікава, якая заўжды наведвае або ўдзельнічае ў мерапрыемствах, падрыхтавала калектывам мастацкай творчасці прыемныя сюрпрызы-падарункі, а таксама пажадала творчых поспехаў, глядацкай любові і цікавых ідэй.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй СТРУНЧАНКА.