Беларускі тэатр «Лялька» ўпершыню падрыхтаваў спектакль для самых маленькіх гледачоў 0+

logo
Суббота, 02.03.2024 09:03 | Рубрика: Культура
01709

Адбыўся генеральны прагон дзіцячай казкі.

Рэжісёр і мастак Марыя Кавалёва распавяла пра асаблівасць першай пастаноўкі для самых маленькіх:

– Дынамічны спектакль «Як куранятка голас шукала» створаны ў жанры маляўнічай казкі. Распрацоўваючы фармат пастаноўкі, мы ўлічвалі, што нашыя маленькія гледачы вельмі праніклівыя і ўважлівыя, іх цяжка падмануць. Гісторыя, якую мы будзем прадстаўляць маленькім гледачам, складаецца з фарбаў, ролю якіх выконваюць акцёры. На вялікім альбоме для малявання ажывуць знаёмыя жывёлы і аб’екты прыроды.


Акцёры добра разумеюць, што ім трэба працаваць далікатна, не рабіць рэзкіх рухаў, нічым не напужаць. У казцы яны будуць шмат танчыць, забаўляцца, здзіўляцца новым адкрыццям. Галоўная ўвага, безумоўна, будзе накіравана на лялек.

Змест бэбі-спектакля вельмі просты і будзе зразумелы маленькім гледачам, упэўнена маладая актрыса Дар’я Корзік. Шукаючы свой голас, Куранятка знаёміцца з Варонай, Кошкай, Сабакам, Козачкай і вяртаецца да мамы з упэўненасцю, што трэба быць самім сабой.



Для дзяцей будзе падрыхтаваны зялены пушысты дыван для камфортнага прагляду спектакля. Пасля казкі гледачы змогуць на гэтым жа месцы памаляваць з бацькамі.

Аўтар бэбі-спектакля – Кацярына Карганава, рэжісёр і мастак – Марыя Кавалёва, музычнае афармленне – Валер Парамончык.
Прэм'ера бэбі-спектакля адбудзецца 3 сакавіка.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фота аўтара.