У гонар Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, пагаворым пра тапонімы, якія пайшлі ад тыпаў паселішчаў, і, як сцвярджае вядомы вучоны Валянціна Лемцюгова, адлюстроўваюць асаблівасці грамадскага, эканамічнага жыцця, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа.
Самацветамі роднай мовы называюць фразеалагізмы. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе больш выразнай, вобразнай.
«Выракацца роднай мовы не маем права». Менавіта так казаў вядомы беларускі класік Янка Купала. Мова — наш галоўны скарб, сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры.
Выданне прадставіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў у Віцебскай абласной бібліятэцы на творчай сустрэчы «Пароль неўміручасці — родная мова».
Тым самым дарослыя і дзеці аднадушна выказвалі любоў і павагу да мовы нашых продкаў і сучаснасці.
Традыцыйна напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў дашкольнай навучальнай установе сярод выхаванцаў праводзіцца конкурс чытальнікаў. Гэты конкурс абуджае цікавасць дзяцей да беларускага слова, вучыць адчуваць прыгажосць, своеасаблівасць жывога маўлення.
Маё дзіця з’ездзіла да бабулі ў госці і прывезла дамоў добры апетыт і трапнае бабуліна слова. Цяпер выразы тыпу «не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць», «дай Божа і нашаму цяляці ваўка спаймаці» і да таго падобныя асаблівым чынам аздобілі яго маўленне.
Як правільна скланяць прозвішчы па-беларуску? Адказваем.
Сённяшняе свята — Міжнародны дзень роднай мовы — тычыцца лiтаральна кожнага жыхара планеты. Гэта добрая нагода ўспомніць гісторыю, культуру, традыцыі свайго краю. Мабыць, у першую чаргу адзначаюць яго людзі, якія вывучаюць і перадаюць веды пра мову: педагогі, даследчыкі пісьменства, супрацоўнікі бібліятэк, студэнты, выкладчыкі і аспіранты філалагічных факультэтаў, захопленыя лінгвістыкай.