30 снежня / "Віцьбічы" / Юлія Прышчэпа /. Вынікі «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» за 2024 год падвялі на ўрачыстай сустрэчы ў абласной бібліятэцы імя У. Леніна.
У намінацыі «Проза» пераможцам стала віцебская паэтеса, літаратуразнаўца, педагог-метадыст Вольга Русілка. Яна прадставіла кнігу «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламёдава».
У намінацыі «Паэзія» перамагла полацкая паэтэса, мастачка Галіна Загурская з кнігай «Санеты».
Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў уручыў ўзнагароды лаўрэатам літаратурнай прэміі і пажадаў ім крэпкага здароўя, шчасця, творчых поспехаў і натхнення.
Падчас урачыстай сустрэчы гучалі вершы пісьменнікаў Віцебшчыны і ганаровых гасцей. Асабліва шмат цёплых слоў прагучала ў адрас вядомага беларускага паэта і празаіка, славутага сына ўшацкай зямлі Петруся Усцінавіча Броўкі.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.