У Віцебску ўшанавалі памяць вядомага беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча, якому 26 лістапада споўнілася б 94 гады

logo
Вторник, 26.11.2024 19:37 | Рубрика: Культура
01643

26 лістапада/ "Віцьбічы"/ Мікіта Яблакаў/. «Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя». Гэта цытата належыць вядомаму беларускаму класіку Уладзіміру Караткевічу, якому 26 лістапада споўнілася б 94 гады.

Ушанаваць памяць знакамітага беларускага паэта і пакласці кветкі каля помніка нашага зямляка прыйшло шмат людзей: прадстаўнікі творчай інтэлiгенцыі, члены Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі разам са старшынёй Тамарай Красновай-Гусачэнка, віцебская моладзь і дэлегацыя з Расіі. Цырымонія праходзіць кожны год. Гучаць шчырыя словы ў адрас Уладзіміра Сямёнавіча, цытуюцца радкі з яго твораў, успамінаюцца цікавыя моманты з жыцця пэта. Сярод прысутных былі і тыя, хто асабіста ведаў беларускага класіка.



— Я добра ведаў Уладзіміра Караткевіча, бо некалькі год працаваў у рэдакцыі “Маладосці”, а гэта быў адзін з яго любімых часопісаў. Класік часта прыходзіў да нас, каб пагутарыць з моладдзю. Чалавек ен быў інтэлiгентyы, адукаваны і з цудоўным пачуццём гумару, — паведаміў беларускі празаік Алесь Кажадуб.

Нягледзячы на тое, што гэты год для класіка беларускай літаратуры не юбілейны, некаторыя яго творы адзначаны гэтай знакавай падзеяй. Так, «Званы Віцебска», напісаныя у 1974 годзе да 1000-годдзя заснавання нашага горада, «святкуюць» сваё 50-годдзе. Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» адзначае 60 год з моманту першай публікацыі. Юбілей і ў рамана «Чорны замак Альшанскі» — 45 гадоў таму тэкст першай публікацыі з’явіўся ў часопісе.



Пасля цырымоніі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбыўся круглы стол «Літаратурныя масты». Удзел прынялі члены Саюза пісьменнікаў Расіі і Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рамках творчай сустрэчы таксама было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці паміж абласной бібліятэкай і прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.



— Наперадзе сістэмная праца, якая будзе напоўнена акцыямі і мерапрыемствамі. Зараз плануецца стварэнне на базе Віцебскай абласной бібліятэкі сумеснага Цэнтра рускай мовы і культуры, — адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын.

Важнай часткай супрацоўніцтва стала папаўненне фонда абласной бібліятэкі. Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі ў межах сваёй міжнароднай дзейнасці перадала 300 выданняў рускай класічнай і сучаснай літаратуры.







© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікіта ЯБЛАКАЎ. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.