
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 16 мая адкрые VII Міжнародны тэатральны фестываль «Пагаворым пра любоў…» у Расіі.
Коласаўцы прадставяць у Навашахцінску Растоўскай вобласці, дзе традыцыйна праходзіць форум, трагікамедыю «Гульня ў джын». Гэта прэмьера 2021 года. Спектакль па п'есе Дональда Лі Коўбэрна выйшоў у пастаноўцы Андрэя Жыгура, ён таксама працаваў над сцэнаграфіяй і касцюмамі. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
У фестывалі, які працягнецца да 24 мая, прымуць удзел тэатры з Беларусі і Расіі. Акрамя паказа спектакляў, у фестывальнай праграме выстава карцін сучаснага мастацтва «Пагаворым пра любоў...», творчыя сустрэчы, майстар-класы, публічныя абмеркаванні спектакляў.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.