18 красавiка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадставіць першую прэм’еру гэтага года

logo
Понедельник, 10.04.2023 12:52 | Рубрика: Культура
03074

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ідзе творчая работа над першай ў 2023 годзе прэм’ерай. Такая інфармацыя 
змешчана на сайце ўстановы культуры.

Ніна Обухава ставіць камедыю-фарс «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці сусветна вядомага класіка Фёдара Дастаеўскага. Першы прэм’ерны паказ адбудзецца 18 красавіка, 19:00.

Ідэя праекту належыць народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвушу Антонавічу Кокштысу. Ён жа пераклаў на беларускую мову і інсцэніроўку аповесці, якую напісала Ніна Обухава. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай. Музыка Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Памочнік рэжысёра Алёна Мураўёва.

Аповесць «Дзядзечкаў сон» карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў, па яе матывах створана шмат пастановак. Коласаўскі тэатр прапануе свой унікальны погляд на гэты іранічны твор Фёдара Дастаеўскага.

Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?

Узроставае абмежаванне - 16+. Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by. Фота kolastheatre.by