У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылі школу фалькларыстаў

logo
Среда, 01.03.2023 08:56 | Рубрика: Культура
02554

Майстар-класы па традыцыйным масленічным спевам Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку распачаліся заняткі ў школе фалькларыстаў ВАМЦНТ, асноўная мэта якой – адраджэнне і развіццё традыцыйнай народнай культуры.

У першым пасяджэнні “Асноўныя праблемы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці” прынялі удзел доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Т.Валодзіна, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ Н. Уліновіч, начальнік аддзела традыцыйнай культуры гэтай установы Л. Рэзкіна.

Адбыўся прагляд традыцыйнай абрадавай гульні ”Пахаванне Дзеда“ – элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гульня праводзілася ў першы дзень масленічнага тыдня у вёсцы Даўгаполле Гарадоцкага раёна.

Школа фалькларыстаў – гэта не толькі сустрэчы і тэарытычныя заняткі (пасяджэнні будуць праходзіць раз у квартал), але ж абавязкова развучванне удзельнікаў песень і танцаў з багатага фальклорнага архіва ВАМЦНТ, экспедыцыі ў далёкія вёскі рэгіёну. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталия КРУПИЦА.