Вечар беларускага нацыянальнага мастацтва – у Віцебскай абласной филармоніі

logo
Пятница, 21.01.2022 17:09 | Рубрика: Культура
03994

27 студзеня ў 19.00 ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Падаляк) запрашае на праграму «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!».

Язычаскія абрады цесна сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі…

На сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Фота ВАФ.