30 и 31 кастрычнiка Міжнародны фестываль народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі» пройдзе ў Оршы

logo
Четверг, 28.10.2021 14:00 | Рубрика: Культура
02700

Як паведамляюць в Віцебскім АМЦНТ, у фестывалі народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі», які адбудзецца 30-31 кастрычніка, прымуць удзел творчыя дэлегацыі ўсіх абласцей Беларусі ў складзе калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, майстроў народных мастацкіх рамёстваў.

Арганізатары фестывалю – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам і Аршанскі райвыканкам.

Праграма Міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі» (г.Орша, пр-кт Тэкстыльшчыкаў, 13)

30 кастрычніка (Гарадскі палац культуры «Орша»)

  • 14.00-14.30 – сустрэча гасцей, выстава-дэгустацыя страў нацыянальнай беларускай кухні.
  • 16.00-19.30 – выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-класы майстроў-удзельнікаў конкурсу.
  • 17.00-18.30 – урачыстае адкрыццё и канцэрт-прэзентацыя ўдзельнікаў фестывалю.

31 кастрычніка (Гарадскі палац культуры «Орша»)

  • 10.00-12.30 – конкурс удзельнікаў фестывалю.
  • 10.00-14.00 – выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-класы.
  • 14.00-15.00 – закрыццё Міжнароднага фестывалю, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталля МАРТАВА. Фото из соцсетей.