Чытаем услых дзецям на Дне пісьменства - у Гарадку прайшоў вечар сямейнага чытання “Бацькоўскі дар”

logo
Суббота, 02.09.2023 16:20 | Рубрика: Культура
02120

Першае слова – маці. І першую кнігу нам чытае матуля. Як фарміраваць духоўны мір дзіцяці, якія кнігі чыталі ў слых сваім дзецям, калі яны былі зусім маленькія, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ныцыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Навіцкая, даведаліся на вечары сямейнага чытання “Бацькоўскі дар”.

Цёплы, душэўны, нібы пад крылом матулі, ён прайшоў у Дзень беларускага пісьменства ў сярэдняй школе № 1 Гарадка імя І.Х. Баграмяна. Яго арганізавала абласная агранізацыя саюза жанчын, а ідэя правядзення належыць Ліліі Ананічі і Марыне Навіцкай.

Лілія Ананіч адзначыла:

-У Беларускім саюзе жанчын ёсць сацыяльна-творчы праект “Сямейнае чытанне”. Ужо некалькі гадоў запар у яго рамках выдаюцца кнігі і праводзяцца сямейныя літаратурныя сустрэчы ў школах, тэатрах, бібліятэках. Нельга аддаваць выхаванне дзяцей віртуальнай прасторы, камп’ютэру. Мы хочам адрадзіць культуру сямейнага чытання, калі хтосьці сталы, маці, бацька, ці бабуля з дзядулем чытаюць услых, а ўсе астатнія іх ўважліва слухаюць, а потым у сямейным коле абмяркоўваюць твор. Дзеці павінны ведаць і бачыць, што ў сям’і любяць кнігі, тады і самі яны пацягнуцца да друкаванага слова. Калі мае дзеці былі малыя, чытала ім народныя казкі, крыху падраслі – творы Купалы, Коласа, класікаў беларускай літаратуры, каб яны разумелі, што Радзіма павінна жыць у сэрцы, што самае дарагое – гэта наша спадчына, зямля, мова.

Марына Навіцкая заўважыла:

-“Бацькоўскі дар” - мерапрыемства, якое аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, садзейнічае праяўленню цеплыні ў сям’і, яднанню і прывівае любоў да літаратуры. Чытанне сказак, твораў класікаў у коле сям’і выхоўвае чалавека. І зусім маленькага, які толькі вывучае мову, і дарослага, які ўжо шмат ведае ў жыцці.

Адчуць асалоду слова ў час спаткання з кнігай у сяэднюю школу № 1 Гарадка запрасілі усіх жадаючых: мясцовыя сем’і і гасцей свята. Разам яны разважалі пра важнасць, каштоўнасць кнігі, сямейных чытанняў, чыталі любімыя творы. Дарэчы, сем’і прынеслі з сабой свой “бацькоўскі дар” – самыя цікавыя кнігі са сваіх хатніх бібліятэк і перадалі іх ў школьную бібліятэку, каб прачытаць творы маглі ўсе вучні.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.