Як толькі выдаецца пагодлівая гадзіна, аграрыі спяшаюцца ў поле. У гаспадарках Аршанскага раёна ідзе сеў яравых зерневых культур. Адны з першых прыступілі да гэтых работ “Задняпроўскі”, “Вусце”, “Межава-Агра”, “Цяплічны”, “Смальяны” і іншыя. 
      
     
      
     
       
 
        
       
        
       
     
       
      
      
     
 
У вясенне-палявыя работы ўключыліся ўжо ўсе гаспадаркі. Зараз на палях вядзецца падкормка азімых культур, унясенне арганічных угнаенняў, падрыхтоўка глебы. Гаспадаркі забяспечаны ўсім неабходным для сяўбы: палівам, семянным матэрыялам, тэхнікай. Упершыню сёлета ў якасці эксперыменту на Аршаншчне пасеяць цукровыя буракі — у “Смальянах”, “Межава-Агра” і “Задняпроўскім”, а сланечнік – у “Маяку Высокім”. Добра з зімоўкі выйшлі азімыя культуры, а гэта ўпэўненасць у тым, што без хлеба раён не застанецца. 
  
 
  
 
 
Не сумняваюцца ў гэтым і ў СГФ “Смальяны”. Вясенне-палявыя работы тут разгарнуліся яшчэ два тыдні таму. Аднак надвор’е пастаянна ўносіць свае карэктывы. 
  
 
  
 
 
– Структура пасяўных плошчаў у нас такая, – тлумачыць галоўны аграном Сяргей Бабарыка. – Азімых зерневых неабходна пасеяць 3 070 гектараў, азімага рапсу – 255 і 605 – азімай сурэпіцы. Яравы зерневы клін складае 1170 гектараў. Мы таксама займаемся кукурузай, а сёлета яшчэ ў якасці эксперыменту будзем вырошчваць цукровыя буракі. Ужо пачалі яравы сеў аўса, займаемся падкормкай азімых культур, унясеннем арганікі. Ужо падрыхтаваны насенны матэрыял пад усю пасяўную плошчу.
             
                        
            
        © Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

 
                                							







 
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
     
                     
                     
                     
                     
                     
                     
                     
                    



