Да Міжнароднага дня роднай мовы - з мілагучным словам спявае душа

logo
Вторник, 21.02.2023 15:12 | Рубрика: Мнения
0465
21 лютага беларусы адзначаюць унікальнае свята – Дзень роднай мовы. У кожнага чалавека яна свая, блізкая сэрцу, перададзеная продкамі. Мне пашчасціла ў росквіт маладосці сябраваць з равеснікамі, якія пісалі паведамленні ў месенджарах, з выключным гонарам размаўлялі і спявалі па-беларуску.

Сапраўды, калі ты знаходзішся з людзьмі на адной беларускамоўнай хвалі, то ўнутраны свет кардынальна мяняецца. У маім выпадку хацелася больш размаўляць і рабіць вучэбныя подзвігі. Адзін з такіх – напісанне адзінай у аддзяленні дашкольнай адукацыі педкаледжа курсавой працы на беларускай мове.

Наступны крок да мовы – паступленне ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Дзякуючы падтрымцы сябра абрала вочную форму навучання, бо толькі так, знаходзячыся ў філалагічным асяроддзі, можна вывучыць мову. Памятаю гэтую фразу: «За мову трэба бароцца…».

Наша беларуская мова – сапраўдны скарб, унікальны і бясконцы. Лічу, што кожны беларус зразумее гэта ў свой час. Пашырэнне мовы –працэс, на маю думку, не самы просты. Але ўсё магчыма для людзей, якія паважаюць сваю спадчыну.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА.