Гэта вынік працы мастака-святара за 2022 год. Вобразы, прадстаўленыя на палотнах, засяроджваюць позірк гледача на выявах птушак, што сустракаюцца ў нашай краіне. Некаторыя з іх унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Найцікавейшы экспонат можна ўбачыць на выставе народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Майстры клуба “Рошва” стварылі ”Чырвоную кнігу Беларусі“ ў тэхніцы лапікавага шыцця. Гэты праект быў рэалізаваны да 40-годдзя Чырвонай кнігі Беларусі, якое адзначалася ў мінулым годдзе. У кнігу ўвашлі 22 пано, над якімі працавалі не толькі майстры Полацка и Наваполацка, але і Магілёва, Пастаў, Минска.
Экспазіцыю "Культурная спадчына роднага краю" падрыхтавалі супрацоўнікі школьнай бібліятэкі.