У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё персанальнай выставы ксяндза Сяргея Сурыновіча "Птушыны вянок"

logo
Четверг, 08.12.2022 15:12 | Рубрика: Культура
02936
Гэта вынік працы мастака-святара за 2022 год. Вобразы, прадстаўленыя на палотнах, засяроджваюць позірк гледача на выявах птушак, што сустракаюцца ў нашай краіне. Некаторыя з іх унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.



Сяргей Сурыновіч служыць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, дзе рэгулярна арганізоўвае мастацкія пленэры.

На адкрыцці выставы было сказана шмат цёплых словаў на імя творцы. Напрыклад, намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын іранічна заўважыў, што птушак, многія з якіх ужо паляцелі ў вырай, дзякуючы спадару Сяргею Сурыновічу можна ўбачыць на экспазіцыі да 26 лютага наступнага года.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.