З гэтай нагоды да яго завіталі кадэты Віцебскага кадэцкага вучылішча.
Выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча наведалі “Плацдарм Навікі”, расчысцілі снег, усклалі кветкі да магіл, дзе пакояцца 130 невядомых савецкіх салдат, узгадалі падзеі амаль 80-гадовай даўніны, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Вяртаючыся ў Віцебск, кадэты наведалі і іншыя воінскія пахаванні, месцы памяці.