Дзяўчынка наведвае заняткі па інтарэсах «Квілінг» цэнтра дзяцей і моладзі.
— На занятках вялікая ўвага адводзіцца такому віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як выцінанка. Нашы дзеці фантазіруюць, рэалiзуюць творчыя здольнасцi, выразаюць ажурныя ўзоры і перамагаюць, — расказала метадыст цэнтра Тамара Мураўёва.
Непасрэдна пра конкурс мы пагаварылі з яго пераможцам.
— Квілінгам захапляюся трэці год, — расказала шасцікласніца Марыя. — Гэта першы сур’ёзны конкурс у маім жыцці. І першая перамога, якую са мной раздзяляюць мой настаўнік, родныя і сябры.
У сталіцу дзяўчынка ездзіла разам са сваім педагогам Таццянай Чупруковай.
У конкурсе прымалі ўдзел дзеці з Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Бярозы і іншых гарадоў (усяго трыццаць дзяўчынак і хлопчыкаў).
Марыя Лашкова разам з настаўніцай загадзя прадумалі канцэпцыю работы, якая будзе выканана на конкурсе. З прапанаваных дзвюх намінацый «Дрэва жыцця» і «Букет» Марыя выбрала апошнюю. Марыя Лашкова, якая ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і памятным падарункам, і надалей мяркуе наведваць заняткі па інтарэсах, бо тут яна знайшла сябе ў любімай справе. Дзяўчынка плануе ўдзельнічаць у розных конкурсах і перамагаць.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.