Сярэдняя школа N 14 Віцебска імя З. А. Касмадзям'янскай адзначыла Дзень роднай мовы конкурсам чытальнікаў, прысвечаным гэтаму міжнароднаму святу.
Жывая, пяшчотная, трапяткая беларуская мова гучала з вуснаў вучняў 5 – 11 класаў. Вершы пра родную мову Я. Купалы, П. Панчанкі, Л. Геніюш, Р. Барадуліна, М. Танка і іншых майстроў беларускай паэзіі выклікалі гордасць, здзіўлялі, радавалі, натхнялі. Такая мілагучная, ёмкая, непаўторная наша матчына мова!
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.










