Урачысты вечар, прысвечаны 100-годдзю Коласаўскага тэатра, прайшоў у Віцебску

logo
Пятница, 20.11.2026 19:53 | Рубрика: Культура
Заўтра, 21 лістапада, Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа спаўняецца 100 гадоў.


З нагоды юбілею аднаго з вядучых тэатральных калектываў рэспублікі ў Коласаўскім адбыўся ўрачысты вечар.

У глядзельнай зале быў аншлаг. На сцэну выходзілі высокія госці, каб павіншаваць коласаўцаў са слаўным юбілеем і выказаць падзяку аднаму з найстарэйшых тэатраў Беларусі.



Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі: «Паважаныя сябры! Шчыра віншую са стагоддзем з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа! Векавы шлях тэатра – гэта яскравая гісторыя значных творчых дасягненняў і няспыннага мастацкага пошуку некалькіх пакаленняў коласаўцаў. Сёння ваш калектыў трымае высокую прафесійную планку, паспяхова ўвасабляя самыя смелыя сцэнічныя задумы і радуя запамінальнымі пастаноўкамі. Упэўнены, што вы і надалей будзеце самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі, беражліва захоўваць і прымнажаць лепшыя традыцыі айчыннай драматургіі”, – гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.

– Я вельмі рады сёння знаходзіцца ў гэтай зале разам з вамі, – адзначыў далей Марат Маркаў. – Нагода цудоўная – усяго толькі сто гадоў! Нягледзячы на тое, што Коласаўскі – адзін з найстарэйшых тэатраў нашай краіны, ёсць вялікая надзея, што ўсё гэта – толькі пачатак яго вялікай гісторыі.




Калектыў тэатра павіншавалі таксама старшыня Віцебскага аблвыканкама Павел Муравейка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Руслан Шкодзін, старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Герояў.

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся паказ легендарнага спектакля “Несцерка”.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталій СЯНЬКОЎ. Фота Ганны ЛАЗДОЎСКАЙ.