У тэатры імя Якуба Коласа завяршыўся конкурс «Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр”

logo
Вторник, 22.04.2025 19:39 | Рубрика: Культура
01391
22 красакавіка / "Віцьбічы" / Наталія Крупіца /. У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа сёння завяршыўся заключны этап 28-га гарадскога конкурса «Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр”.


У першы конкурсны дзень, 21 красавіка, дзесяць школьных тэатральных калектываў паказалі на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа свае лепшыя спектаклі па творах беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Яна Баршчэўскага, Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча, Алеся Петрашкевіча і Аляксея Дударава, Галіны Васілеўскай і Ягора Конева... 

А сёння ў тэатры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Гран-пры конкурса «Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр”  журы на чале з мастацкім кіраўніком НАДТ імя Якуба Коласа Канстанцінам  Ганчаровым прысудзіла тэатральнаму калектыву віцебскай сярэдняй школы № 17 імя І. Р. Бумагіна за аўтарскі спектакль Варвары Саўчанка “Пакінутае дзяцінства”. 


Сцэнічныя чытанні прайшлі з удзелам гасцей з Мінска. На вялікай сцэне студэнты вучэбнага тэатра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прадставілі спектакль па п'есе Аляксандра Астроўскага «Жаніцьба Бальзамінава».

Арганізатарамі двухдзённага “Школьнага тэатра-2025” выступілі коласаўскі тэатр, аддзел па адукацыі і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталія КРУПІЦА. Фота Алісіі Пахомавай.