Майстры з усіх рэгіёнаў Беларусі і Смаленскай вобласці прымалі ўдзел у творчым праекце, мэта якога – захаваць і папулярызаваць адзін з найбольш старажытных традыцыйных відаў рамёстваў – ганчарства.
Найцікавейшы экспонат можна ўбачыць на выставе народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Майстры клуба “Рошва” стварылі ”Чырвоную кнігу Беларусі“ ў тэхніцы лапікавага шыцця. Гэты праект быў рэалізаваны да 40-годдзя Чырвонай кнігі Беларусі, якое адзначалася ў мінулым годдзе. У кнігу ўвашлі 22 пано, над якімі працавалі не толькі майстры Полацка и Наваполацка, але і Магілёва, Пастаў, Минска.