Выстава «Саламяныя метамарфозы» адкрылася ў Віцебску

logo
Среда, 19.11.2025 18:20 | Рубрика: Общество
0925
У выставачнай зале музея сучаснага мастацтва адбылася прэзентацыя саламяных вырабаў, створаных выпускнікамі і навучэнцамі аддзялення «Мастацтва і дызайн» філіяла БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж». 

Выстава «Саламяныя метамарфозы» адкрылася ў Віцебску

Пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Жанны Арэхва маладыя людзі засвойваюць старажытнае рамяство, ствараюць крэатыўныя карціны, сумачкі, пано, скульптуры, цацкі і шматлікія сувеніры з лазы і саломкі – матэрыялаў, якія связваюць сучаснага чалавека з прыродай.

У выставачнай зале музея сучаснага мастацтва адбылася прэзентацыя саламяных вырабаў, створаных выпускнікамі і навучэнцамі аддзялення «Мастацтва і дызайн» філіяла БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».
 
На прэзентацыі моладзевых вырабаў працаўнікі музея адзначылі, што беларуская саломка даўно з’яўляецца нацыянальным брэндам, а саломапляценне ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 

На прэзентацыі моладзевых вырабаў працоўнікі музея адзначылі, што беларуская саломка даўно з’яўляецца нацыянальным брэндам, а саломапляценне ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Майстар вытворчага навучання Жанна Арэхва прадставіла эксклюзіўныя работы выпускнікоў каледжа і запрасіла ўсіх навучэнцаў на заняткі па саломапляценню. Творчая выстава Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа – паспяховы рэзультат супрацоўніцтва педагогаў і вучняў, дзе бачна, што традыцыйнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва працягвае развівацца ў руках новага пакалення.

Пазнаёміцца з выставай тэхналагічнага каледжа можна ў музеі сучаснага мастацтва да 14 снежня.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фото Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.