Творчая сустрэча «Наша мова – наша спадчына: мінулае і сучаснасць» прайшла ў Віцебску

logo
Четверг, 20.02.2025 11:44 | Рубрика: Общество
01125
20 лютага / "Віцьбічы" / Мікіта Яблакаў /. Творчая сустрэча «Наша мова – наша спадчына: мінулае і сучаснасць» прайшла ў Віцебску. Яна прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Спікеры Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды» расказалі студэнтам і вучням пра асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага слова, азнаёмілі з навуковай тэрміналогіяй і нават падрыхтавалі невялічкі спектакль.


Сустрэча прайшла ў выставачнай зале «Духаўскі круглік» З ветлівымі словамі ў адрас прысутнай моладзі звярнулася першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды» Наталля Ткачова.


– Колькі моў ёсць у свеце… І кожная захоўвае ў сабе гісторыю, культуру і самаідэнтычнасць народа. Мова – скарб. Яна перадае любоў, боль, радасць і гора. А таму трэба яе шанаваць, берагчы і самае галоўнае – ведаць, – падкрэсліў першы намеснік. 


Напачатку перад прысутнымі выступіў член Прэзідыўма праўлення абласной арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды», кандыдат гістарычных навук Анатоль Дулаў. Ён адзначыў, што гісторыя мовы заўседы цесна звязана з гісторыяй народа. Дацэнт сцісла, а галоўнае цікава, ахапіў вялікі аб’ём інфармацыі, адзначае толькі галоўнае. 

– Беларуская мова бярэ пачатак з часоў існавання Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў гэтай дзяржаве наша мова ўпершыню атрымала статус дзяржау́най i у́жывалася у́ розных сферах жыцця грамадства. Тады яна называлася "рускай", а навукоу́цы назвалi яе старабеларускай, – расказаў Анатоль Дулаў.

Працягнула творчую сустрэчу загадчык Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі Ірына Фёдарава. Яна правяла невялічкі экскурс, азнаёміла прысутных з рэсурсамі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, расказала пра асаблівасці навуковай тэрміналогіі беларускай мовы. 


А яскравай кропкай мерапрыемства стаў тэатральны выступ вядучага майстра сцэны Віцебскага нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Фальклорныя спевы, урыўкі са спектаклей і цікавыя гісторыі з жыцця – так актрыса з лёгкасцю захапіла ўвагу моладзі. 


Творчая сустрэча сапраўды атрымалася цікавай, карыснай для маладога пакалення беларусаў і больш нагадвала незвычайную лекцыю.  


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікіта ЯБЛАКАЎ. Фота аўтара.