Сёння ў Беларусі адзначаюць Мiжнародны дзень роднай мовы

logo
Суббота, 21.02.2026 08:26 | Рубрика: Общество
01262
Гэта свята сімвалізуе жывую сувязь пакаленняў і глыбокую пашану да сваіх каранёў. Яно нагадвае нам, што мова — гэта не проста сродак камунікацыі, а ўнікальны код, у якім зашыфраваны светапогляд, традыцыі і мудрасць нашых дзядоў і прадзедаў. 


Сапраўдным скарбам спадчыны продкаў з’яўляюцца кнігі. Праз творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў мы чуем голас мінулых пакаленняў. У кожным радку Янкі Купалы, Максіма Багдановіча ці Уладзіміра Караткевіча жыве душа нашага народа. 

Чытаючы на роднай мове, мы нібы вяртаемся да сваіх вытокаў, напаўняючыся сілай, якую захавалі для нас продкі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by. Фота: Юліі ПРЫШЧЭПЫ