На справаздачна-выбарным сходзе па выніках пяцігадовай дзейнасці старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абрана дзеючы старшыня Тамара Краснова-Гусачэнка.

Яна адзначыла, што за пяцігодку членамі арганізацы напісана і надрукавана 165 кніг, у тым ліку за гэты год – 36. Кнігі пісьменнікаў Віцебскай вобласці адзначаны рэспубліканскімі нацыянальнымі прэміямі, міжнароднымі усерасійскімі літаратурнымі прэміямі, а таксама абласнымі – імя Петруся Броўкі і Уладзіміра Караткевіча.
У намінацыі “Паэзія” “Лепшым пісьменнікам года Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі” стаў Мікалай Наместнікаў, у намінацыі “Проза” гэтае званне пазялілі між сабой двое пісьменнікаў – Мікалай Гарбачоў і Мікалай Хахлоў. У намінацыі “Літаратура для дзяцей” – Сяргей і Галіна Трафімавы. Пры гэтым улічвалася запатрабаванасць кніг пісьменнікаў у бібіліятэках, работа над новымі рукапісамі, удзел у мерапрыемствах дзяржаўнага значэння.

Быць прынятым у аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вельмі няпроста, для гэтага патрэбна надрукаваць у айчынных выдавецтвах не менш за дзве кнігі, мець на іх апублікаваныя рэцэнзіі. У гэтым годзе Тамара Краснова-Гусачэнка з радасцю ўручыла членскі білет абласнога аддзялення Вользе Маслюковай.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.










