Лукашэнка: "Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь — адна вялікая сям’я

logo
Пятница, 24.01.2025 21:14 | Рубрика: Общество
01409
«Марафон адзінства» паказаў: Беларусь - адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас "Марафон адзінства".


Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на "Мінск-Арэне" ў завяршэнні фінальнага канцэрта, адзначыў: "На "Марафоне адзінства" пануе гонар, годнасць і адзінства, таму што ў Мінск прыехалі людзі з усіх куткоў. Кожны рэгіён прэзентаваў самае лепшае, каб здзівіць ўсю краіну. Ад Брэста да Віцебска, Гродна, Гомеля, Магілева гучала: " Мы разам! Час выбраў нас!" Я ўдзячны усім, хто ўклаў у гэты брэндзіраваны праект не толькі талент, але і сваю душу. «Марафон адзінства» паказаў: Беларусь - адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Калі ў мяне пытаюцца, што робіць Беларусь такой прывабнай, гасціннай, светлай, я адказваю -- людзі! Мы будзем далей будаваць, мадэрнізаваць, рабіць каб краіна стала яшчэ больш прывабнай і ўтульнай для нашых дзяцей, унукаў, захаваем мірнае неба для нашчадкаў".

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Екатерина ПУЧКОВА. Фото Анны ЛЕОНЬКИНОЙ..