Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка

logo
Воскресенье, 05.04.2026 08:20 | Рубрика: Общество
01142

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня! 

Велікодныя святы — найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрэсенне Хрыста — гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця. 

Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі. 

Няхай вялікая ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны! 

З павагай, 

Аляксандр РАГОЖНІК, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. 

Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.