Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

logo
Четверг, 25.12.2025 08:12 | Рубрика: Общество
0915

Дарагія жыхары нашага рэгіёна! Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння! 

Калядныя дні, напоўненыя незвычайным святлом, прыносяць з сабой асаблівую атмасферу. Яна ўзвышае нас над буднямі ў радасным чаканні цуду. 

Гісторыя з Евангелля, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, і сёння працягвае запальваць мільёны сэрцаў ва ўсім свеце. Яна натхняе нас да чысціні, дабрыні, накіроўвае нашы сілы на дапамогу бліжнім, адкрывае душы для міласэрнасці і любові. 

У хрысціянскай традыцыі прынята адзначаць гэтае свята сярод блізкіх, у сям’і, адчуваючы непарыўнасць роднасных сувязяў. Перакананыя, што вы сустрэнеце яго ў добрым настроі, у прадчуванні спаўнення жаданняў, з верай і надзеяй на будучыню. 

Няхай Нараджэнне Хрыстова яднае нас, дапамагае ствараць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай Айчыны, а ў вашых дамах пануе мір і згода! 

Жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага спакою і дабрабыту! 

З павагай, 

Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. 
Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by