12 прадстаўніц Віцебшчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці

logo
Суббота, 11.05.2024 09:38 | Рубрика: Общество
01514

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая падпісаў Указ № 196 аб узнагароджанні ордэнам Маці, згодна з якім за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ганараваны больш за 30 жыхарак Беларусі.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ганараваны работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных – вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Талачынскага раёна Людміла Альхімовіч, загрузчык сыравіны Дубровенскага ільнозавода Ала Белахвостава, кантралёры-касіры магазіна "Евроопт" філіяла ТАА "Еўра-гандаль" у горадзе Віцебску Ірына Брэдзіхіна і Кацярына Гаўрук, аператар машыннага даення Шаркаўшчынскага агратэх-сэрвіса Таццяна Буцько, жывёлавод Докшыцкага райаграсэрвіса Ірына Вайцяховіч-Корсак, хатнія гаспадыні Віцебска і Віцебскага раёна Алеся Вараб'ёва і Ганна Валькевіч.

Таксама ўзнагароду атрымалі адміністратар залы міні-кафэ "БУМ" прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "МегаЕўратэкс" (г. Віцебск) Ганна Духовіч, работніца Межайскай сярэдняй школы Аршанскага раёна імя М. І. Альхойскага Вольга Туравец, кантралёр (механік-аператар) узвода спецыялістаў 6-й асобнай стралковай роты 3-га стралковага батальёна вайсковай часці 5524 унутраных войскаў) Міністэрства Унутраных спраў, старшына Вольга Шамшур і асемянатар ААТ "Шайцерава" Верхнядзвінскага раёна Наталля Шкіндзер.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Подготовила Ксения ШИЛЕЦ.