У Коласаўскім – бенефіс. Тадэвуш Кокштыс, майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, адзначыў 90-гадовы юбілей

logo
Воскресенье, 03.11.2024 12:59 | Рубрика: Культура
02139
3 лістапада / «Віцьбічы» / Віталій Сянькоў /. Тадэвуш Кокштыс, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, уладальнік ордэна Францыска Скарыны і ордэна “Знак Пашаны”, адзначыў 90-гадовы юбілей.


З нагоды важнай ў творчым жыцці горада і рэспублікі падзеі ў Коласаўскім тэатры адбыўся бенефіс Тадэвуша Антонавіча. Выдатнага артыста павіншаваў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. Ён зачытаў віншаванне юбіляру Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.


“Усё ваша жыццё і шматгадовая плённая дзейнасць, – гаворыцца ў віншаванні кіраўніка краіны, – з’яўляецца прыкладам нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву і сваёй Радзіме. Вы зрабілі важны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый беларускай тэатральнай школы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства – сапраўдны гонар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ўзор для маладых артыстаў. Упэўнены: вы і надалей будзецце дарыць радасныя хвіліны гледачам, узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры”.


– Ваш жыццёвы і творчы шлях з’яўляецца яскравым прыкладам для маладога пакалення артыстаў і ўзорам беззаветная любові да Айчыны і да беларускай культуры, – адзначыў Анатолій Маркевіч, звяртаючыся да юбіляра. – Вялікі дзякуй вам за тыя вобразы, якія вы стварылі на працягу 66 гадоў на легендарнай сцэне Коласаўскага тэатра.

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі зачытаў віншаванне старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна.


Тадэвуша Антонавіча шчыра павіншавалі намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, які зачытаў віншавальны адрас старшыні Віцебскага гарвыканкама Аляксея Героева, і іншыя.

Падчас свайго бенефісу Тадэвуш Кокштыс выйшаў на сцэну ў ролі Князя ў трагіфарсе “Дзядзечкаў сон” паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага.

Тадэвуш Кокштыс і сёння стварае глыбокія і моцныя ролі. Ён упэўнены, што шлях да акцёрскай дасканаласці не мае сканчэння.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталій СЯНЬКОЎ. Фота аўтара.