Юбілейны X «Лялечны квартал» — адзін з праектаў XXXIII міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — сёлета прыме новых удзельнікаў.

У другой палове верасня віцебскія лялечнікі адправяцца ў падмаскоўныя Мыцішчы на Міжнародны фестываль — прэмію тэатраў лялек «Імя Жалезкіна» са спектаклем «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех». А напрыканцы верасня «Лялька» паедзе ў Гродна на фестываль «Лялькі над Нёманам» са спектаклем «Дзюймовачка».
А гэтымі днямі Беларускі тэатр «Лялька» — часты і доўгачаканы госць у летніх дзіцячых аздараўленчых лагерах, а таксама ў райцэнтрах Віцебскай вобласці.
Выступленні віцебскіх лялечнікаў 6 ліпеня можна будзе ўбачыць на «Купала-фэсце», які арганізуецца Віцебскай абласной філармоніяй.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.