Начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

logo
Среда, 24.05.2023 12:24 | Рубрика: Культура
02517

У III Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі, які праводзіў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прынялі удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі, Абхазіі.



У межах форума прайшла навуковая канферэнцыя «Народная казачная проза: архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя», адбыліся круглыя сталы «Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай» і «Беларуская міфалогія: ад аўтэнтыкі да містыфікацый», выстаўкі тэматычных публікацый і ілюстрацый да зборнікаў казак, выступленні казачнікаў старэйшага пакалення і пераможцаў дзіцячага конкурсу выканаўцаў беларускай народнай казкі. Дарэчы, больш за 50 дзяцей з Віцебскай вобласці сталі яго ўдзельнікамі (самае вялікае прадстаўніцтва на дзіцячым конкурсе). Трое чытальнікаў увайшлі у лік пераможцаў, атрымалі дыпломы 2-й і 3 ступені (Лепельскі і Віцебскі раёны).

Падчас форума начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за асабісты унёсак у справу захавання і папулярызацыі фальклорнай спадчыны беларусаў і ўнікальны талент апавядальніка.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля МАРТАВА. Фота Ліліі РЭЗКІНАЙ.