Яна сабрала больш за 100 навукоўцаў з 8 краін – прасторы СНД, Канады, Францыі, Польшчы і Кітая. Арганізатарам форуму выступілі Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, Віцебскі і Смаленскі дзяржаўныя ўніверсітэты і Анамастычная камісія Міжнароднага камітэта славістаў.
Правядзенне канферэнцыі амаль што супала з 70-гадовым юбілеем прафесара, доктара філалагічных навук, загадчыка кафедры агульнага і рускага мовазнаўства ВДУ Ганны Мезенкі. Яна заснавала віцебскую анамастычную школу – самую аўтарытэтную і ўплывовую, па прызнанні прадстаўнікоў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прысутныя калегі павіншавалі Ганну Міхайлаўну з круглай датай.
Анамастыка вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, заканамернасці развіцця і функцыянавання. У рамках пленарных пасяджэнняў даследчыкі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў рэгіянальнай анамастыкі. У перыяд глабалізацыі, калі межы сціраюцца, такія канферэнцыі спрыяюць таму, каб звярнуць увагу на нацыянальнае, мясцовае.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.