Найти себя в профессии. День открытых дверей в ВГУ имени П.М. Машерова традиционно собирает много гостей

logo
Вторник, 19.12.2017 15:09 | Рубрика: Общество
03491

У актавай зале галоўнага корпуса ВДУ імя П.М. Машэрава сабралася шмат людзей – ва ўніверсітэце прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. Будучыя абітурыенты, іх бацькі і педагогі мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні па ўступнай кампаніі і падрабязна даведацца пра 27 спецыяльнасцей ад прадстаўнікоў факультэтаў.

Метадыст першай катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення Вольга Караткевіч разам з будучымі абітурыентамі.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Веслаў Туркоўскі адзначыў, што ва ўніверсітэце існуюць шырокія магчымасці для развіцця інтэлекта, творчых сіл і здольнасцей, але ў аснове любога поспеху ляжыць штодзённая праца.

– Нярэдка праблема заключаецца не ў выбары прафесіі, а ў спробах знайсці сябе ў ёй, – падкрэсліў Веслаў Іосіфавіч.

Загадчык падрыхтоўчага аддзялення Лілія Алізарчык нагадала, што, як і ў мінулай уступнай кампаніі, так і ў будучай, можна будзе здаць ЦТ па 4 прадметах, а іх сертыфікаты дзейнічаюць два гады. Акрамя таго, абітурыенты двух факультэтаў – педагагічнага і сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі змогуць падаць дакументы адначасова на 6 спецыяльнасцей.

Пасля канцэртнай праграмы ў аўдыторыях універсітэта адбыліся сустрэчы з дэканамі, загадчыкамі кафедраў і выкладчыкамі факультэтаў, дзе яны расказалі старшакласнікам аб магчымасцях, перспектывах навучання і дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце. У дадатак да асноўнай спецыяльнасці ў ВДУ можна атрымаць яшчэ і вайсковую, скончыўшы ваенную кафедру, што дае магчымасць не праходзіць тэрміновую службу. Таксама ў рамках дня адчыненых дзвярэй прайшлі кансультацыі ад выкладчыкаў па прадметах цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных экзаменах.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота Вольгі ЛУЗГІНОЙ.