Ордэнам Маці ўзнагароджаны 8 жыхарак Віцебскай вобласці

logo
Воскресенье, 26.02.2023 12:46 | Рубрика: Общество
01021
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 8 жыхарак Віцебскай вобласці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і падатковай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Дзяржпагранкамітэта і Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - аператар машыннага даення ААТ "Усход-чырына", Дубровенскі раён Вольга Бугаёва, вядучы інжынер-тэхнолаг аддзела галоўнага тэхнолага неадасобленага струхтурнага падраздзялення "3авод буйнапанэльнага домабудавання" будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Bіцe6cкі ДБК" Аксана Горушка, палявода вытворчага ўчастка "Лісуньі" рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Вусце" НАН Беларусі", Аршанскі раён Руслана Дзікусар, хатнія гаспадыні з Віцебска Алеся Казлова і Ганна Турава, Полацка - Інна Кулімава, Наваполацка - Алена Марозава, швачка аддзела вьітворчасці рабочага адзення таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бяспека працы", г.Віцебск Алеся Камушэнка.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 206 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.