Больш за 100 пар з усёй краіны выступілі на ХІІІ Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам»

logo
Суббота, 18.07.2026 17:02 | Рубрика: Славянский Базар в Витебске
0951
Больш за 100 пар з усёй краіны выступілі на ХІІІ Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам».



На плошчы Свабоды прадставілі самабытныя танцы больш за 220 канкурсантаў. Творчыя пары прыехалі з многіх раёнаў Віцебшчыны, а таксама Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей. Сваё майстэрства ўдзельнікі турніру прадэманстравалі ў трох ўзроставых катэгорях, ад 16 да 50 гадоў і далей. 




Канкурсанты падарылі гледачам каля 50 народных танцаў, сярод іх вядомыя: «Лявоніха», «Базар», «Кветка», «Падэспань», «Каробачка», «Кракавяк», «Полька-бабачка».

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фота Алега КЛІМОВІЧА.