Пытанні развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій абмеркавалі на міжабласным семінары ў Віцебску

logo
Понедельник, 04.04.2022 14:25 | Рубрика: Культура
02993
У Віцебскай абласной біліятэке адбыліся міжабласны семінар «Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк як аснова гістарычнага і патрыятычнага выхавання» і пасяджэнне Савета дырэктараў публічных бібліятэк вобласці. Гэтыя падзеі прымеркавалі да Года гістарычнай памяці.



Удзельнікам быў прэзентаваны мультымедыйны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944», з якім абласная бібліятэка атрымала перамогу ў адной з намінацый рэспубліканскага конкурсу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.

На семінары абмяркоўваліся пытанні развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, перспектывы работы ў гэтым кірунку і шэраг іншых аспектаў акрэсленнай тэмы. З дакладамі выступілі навукоцы, сярод якіх кандыдат гістарычных навук, дацэнт, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча Мікалай Півавар, прадстаўнікі бібліятэк Магілёва, Гомеля, Гродна, Брэста, Глыбоцкай і Віцебскай раённых ЦБС.

Цікавы даклад «У пошуках страчанай спадчыны: з гісторыі страчаных праваслаўных храмаў Віцебска» прадставіў памочнік намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Фадзеенкаў.

У рамках семінара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапа ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры». Дзевяць устаноў атрымалі дыпломы першай, другой і трэцяй ступені.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Аксана ГУДЗЕЛЕВА, вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці абласной бібліятэкі.