Коласаўскі тэатр прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»

logo
Понедельник, 12.05.2025 16:41 | Рубрика: Культура
01678
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымае ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Разам — за моцную і здаровую сям'ю», ініцыятарам якой выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Як паведамiў вядучы рэдактар театра Аляксандр Замкоўскі, з 14 па 16 мая на віцебскай тэатральнай сцэне пройдуць спектаклі, у якіх паказваецца ўвасабленне сямейных каштоўнасцей або, наадварот, тыя сітуацыі, якіх варта пазбягаць і выпраўляць для далейшага шчаслівага жыцця.

Дзяцей і іх бацькоў тэатр запрашае правесці час разам і паглядзець класічныя чароўныя казкі «Беласнежка і сем гномаў» і «Кот у ботах». Для дарослых гледачоў будуць паказаны трагікамедыя «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменай аповесці Паўла Санаева і драматычная камедыя «Шлюб па-італьянску» па п'есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

У гэтых спектаклях пытанні сямейных адносін адлюстроўвацца ў розных ракурсах — ад бясконцай тыранічнай любові да разумення неабходнасці душэўнай цеплыні.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Алеся САВIЦКАЯ.